3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Суд над былым дырэктарам ФК "Шахцёр" пачаўся ў Мінску
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна беларускай сталіцы пачаўся суд над былым спартыўным дырэктарам футбольнага клуба "Шахцёр" з Салігорска. Яго абвінавачваюць па дзвюх частках артыкула "Подкуп удзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў або відовішчных камерцыйных конкурсаў".
Высветлена, што прадстаўнікам дзвюх каманд-саперніц (мінскаму "Энергетыку-БДУ" і бабруйскай "Белшыне") прапаноўваліся незаконныя ўзнагароды за паражэнне ў матчах. Фігуравала сума 20 тысяч еўра за пройгрыш. У выніку "Шахцёр" стаў чэмпіёнам Беларусі. Але, як высветлілася, здабыта гэтая перамога была пры вельмі сумніўных акалічнасцях.
Зараз ідзе першае слуханне па справе аб дагаворных матчах. Ад якіх-небудзь каментарыяў удзельнікі працэсу адмовіліся, абарона і сам абвінавачваны выступілі супраць здымак пасяджэння. Але працэс застаецца адкрытым для журналістаў.