Свецкі раут ХIX стагоддзя аднавілі ў Пушкінскай абласной бібліятэцы
Вальс, паланэз і французская кадрыля! Мару трапіць на баль ажыццявіла Пушкінская бібліятэка. Атмасферу ХIX стагоддзя стваралі канцэрты, мастацкія і кніжныя выставы, а таксама майстар-класы. У канцэртнай праграме гучалі як оперныя арыі, так і джаз, і лацінаамерыканская музыка ў выкананні прафесійных калектываў з Фаніпаля і Барысава. Але галоўнай падзеяй сталі "бальныя танцы - для ўсіх". З дапамогай спецыялістаў можна было асвоіць асновы полькі ці вальса за некалькі прыёмаў.
Па-сапраўднаму пушкінскім праект зрабіў і бук-тур, прысвечаны сусветна вядомаму пісьменніку і паэту. Супрацоўнікі абласной Пушкінскай бібліятэкі сабралі шмат цікавых фактаў з жыцця Аляксандра Сяргеевіча, а таксама аднавілі генеалагічнае дрэва паэта, дзе ёсць і беларускія карані.







