3.74 BYN
2.86 BYN
3.34 BYN
Звыш 190 тыс. чалавек прышчапіліся ў Магілёўскай вобласці
У Беларусі працягваецца вакцынацыя насельніцтва. Звыш 190 тысяч прышчапіліся ад каранавіруса ў Магілёўскай вобласці. Лічба штодня павялічваецца на 4-5 тысяч чалавек. Надыходзячы халодны сезон і спадарожны яму рост вірусных інфекцый спрыяе актыўнасці насельніцтва. На гэтым тыдні стартуе вакцынацыя студэнцкай моладзі. Уся ўвага і асобам пажылога ўзросту.
На сёння ў рэгіёне ёсць 22 тысячы доз вакцыны. Гэта пакрывае ўсе патрэбнасці.















