Сям'я пад абаронай дзяржавы: у Беларусі працягваецца Тыдзень бацькоўскай любові
Самыя сардэчныя і шчырыя словы ў адрас блізкіх і родных. У Беларусі працягваецца Тыдзень бацькоўскай любові. Нагадаем, стартаваў ён з Дня маці і закончыцца Днём бацькі - 21 кастрычніка.
Галоўная мэта - умацаванне інстытута сям'і, павышэнне прэстыжу мацярынства і бацькоўства. Немалаважнай з'яўляецца і падтрымка сям'і з боку дзяржавы: ад фінансавай дапамогі да змены працоўных умоў. У 2026 на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена 4,1 млрд рублёў, з іх 2,3 млрд - на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. У цэлым выплатамі ахоплена больш за 320 тыс. дзяцей.
Мацярынская праца адзначаецца высокай дзяржаўнай узнагародай - ордэнам Маці. Толькі ў 2026 годзе яго ўдастоены 514 жанчын, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей. Усяго з 1996 года ордэнам Маці ўзнагароджаны амаль 15 тыс. жанчын.







