Тэртэль расказаў, калі можа настаць пераломны момант у СВА
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Кіраўнікі сілавога блока правялі адкрытую размову з калектывам МЗКЦ.
Узброены захоп райцэнтра на тэрыторыі Беларусі як плацдарма для далейшага развіцця наступальнай аперацыі - для гэтага замежнымі спецслужбамі на тэрыторыі Украіны падрыхтаваны ад 100 да 300 баевікоў. Такую заяву тэлеканалу "Беларусь 1" зрабіў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Тэртэль.
Фарміравання так званых ударных груповак на тэрыторыі суседніх з Беларуссю краін пакуль няма.Тым не менш усе айчынныя сілавыя ведамствы трымаюць порах сухім, каб мець магчымасць максімальна аператыўна рэагаваць на зменлівую сітуацыю. Пры гэтым нагадаем, што задачы рэгіянальнай групоўкі войскаў, якая разгортваецца на працягу апошніх некалькіх дзён, толькі абарончыя.







