3.79 BYN
2.98 BYN
3.41 BYN
Трагічная навіна: раптоўна памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Журботная навіна: сёння не стала Уладзіміра Макея. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі раптоўна памёр ва ўзросце 64 гадоў.
З 1993 года Уладзімір Уладзіміравіч знаходзіўся на дыпламатычнай службе, у 2000-2008 гадах быў памочнікам Прэзідэнта Беларусі, з 2008-га па 2012-ы ўзначальваў Адміністрацыю Прэзідэнта. З 2012 года займаў пасаду міністра замежных спраў, меў дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Шчырыя спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Макея выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Словы спагады і смутку паступаюць ад прадстаўнікоў органаў улады, грамадскіх і палітычных дзеячаў нашай краіны і з-за мяжы, дзе асабліва адзначаюць, што Уладзімір Уладзіміравіч быў сапраўдным патрыётам Беларусі і набыў высокую павагу не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Бо толькі той, хто шчыра любіць Радзіму, будзе служыць ёй з усёй самааддачай (відэа).