3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Кветкі і падарункі атрымалі матулі ў Мінскай абласной дзіцячай бальніцы
Віншавальны марафон да Дня маці працягваецца. Сёння ў Мінскай абласной дзіцячай бальніцы больш за дзве сотні матуль, якія зараз знаходзяцца на лячэнні са сваімі дзецьмі, атрымалі кветкі і падарункі. А для маленькіх пацыентаў у холе лячэбна-дыягнастычнага корпуса арганізавалі святочную праграму з героямі любімых мультфільмаў.
Ну а галоўную ўзнагароду - ордэн Маці - у гэтыя хвіліны ўручаюць у Маладзечне пяці шматдзетным матулям Мінскай вобласці. Кожная з іх выхоўвае пяцярых і больш дзяцей.















