У БДУ прэзентавалі вераснёўскі нумар часопіса "Маладосць"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
28 кастрычніка ў БДУ прэзентавалі вераснёўскі нумар часопіса "Маладосць", падрыхтаваны сумесна з філалагічным факультэтам. Выданне выступае стартавай пляцоўкай для новага пакалення аўтараў, працягваючы традыцыі.
На старонках часопіса ў свой час публікаваліся Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Іван Шамякін.
У выпуску прадстаўлены інтэрв'ю з дэканам філфака, эсэ студэнтаў, а таксама творы ўдзельнікаў літаратурнага гуртка. Пагаварылі і з беларускім блогерам Ільём Шынкарэнкам.
У планах - прадоўжыць серыю творчых сустрэч са студэнтамі. Акрамя БДУ, збіраюцца падключыць таксама студэнтаў БДПУ ім. Максіма Танка.







