У Беларусі 1 ліпеня аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за спякоты
У Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за спякоты. 1 ліпеня на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра складзе плюс 30-34 градусы, па паўднёвым захадзе - 35-37 градусаў.
Днём па заходняй частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні, магчымы град. Чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 20 м/с, а ў асобных раёнах 21-24 м/с.
МНС рэкамендуе без важкіх прычын не выходзіць на вуліцу, прыбраць гаспадарчыя рэчы са двара і балконаў у дом (падвал), машыну паставіць у гараж або ўдалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый. Варта абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, а таксама пазбягаць дрэў і будынкаў павышанай рызыкі. Падчас навальніцы варта трымацца далей ад электраправодкі, антэн, адмовіцца ад выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў.
Калі вы трапілі ў складаную сітуацыю, паведамце аб сваім месцазнаходжанні ў дзяжурную службу МНС па тэлефонах 101 або 112.







