У Беларусі могуць перагледзець мінімальны памер аліментаў

Мінімальны памер аліментаў у Беларусі можа змяніцца. Зараз ён прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму - гэта 530 рублёў 37 капеек.
Калі бацька працаўладкаваны, то вылічваецца чвэрць ад даходу - на 1 дзіця, 33 % - на дваіх, на траіх і больш - 50 % ад зарплаты.
Калі ж у бацькі невялікі даход, ён працуе на няпоўнай стаўцы або зусім не працаўладкаваны, то ідзе прывязка да бюджэту пражытачнага мінімуму.
На выкананні ў краіне сёння звыш 105 тыс. вытворчасцяў аб спагнанні аліментаў. За кожнай лічбай - дзіця, якое чакае.
Паводле звестак Мінюста, пасля ўвядзення "прававых" абмежаванняў амаль палова даўжнікоў адразу пажадала разлічыцца. За 2026 год спагнана звыш 370 млн рублёў - на траціну больш, чым у 2025 годзе.
Ангеліна Гаеўская, кансультант галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Беларусі:
"У выпадку ўхілення даўжніка ад выплаты аліментаў у дачыненні да асобы можа быць прыняты шэраг мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента. Аднымі з самых дзейсных мер з'яўляецца часовае абмежаванне ў праве на выезд з Рэспублікі Беларусь, у праве на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі судамі, права на паляванне, права наведвання ігорных устаноў. Таксама асоба можа быць абмежавана ў праве на карыстанне паслугамі сотавых мабільных аператараў і інтэрнэт-правайдэраў".
Акрамя таго, калі ўсе механізмы вычарпаны, то даўжніка могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Так, кожная пятая судзімасць у краіне - гэта ўхіленне ад аліментаў.
У 2026 годзе органы папярэдняга следства праверылі звыш 2 500 даўжнікоў, у дачыненні да 1 700 асоб узбуджаны крымінальныя справы.







