У Беларусі сабрана 9 млн 185 тыс. тон збожжа з улікам рапсу
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сельгасарганізацыямі і сялянска-фермерскімі гаспадаркамі намалочана 9 млн 185 тыс. тон збожжавых і рапсу з 99 % палёў.
Мінская вобласць намалаціла 2 млн 413 тыс. тон, Гродзенская - 1 млн 842 тыс. тон, Брэсцкая - 1 млн 673 тыс. тон. Магілёўская - 1 млн. 203 тыс. тон збожжа, Гомельская - 1 млн 92 тыс. тон, Віцебская - 962 тыс. тон.
Таксама ў краіне ідзе ўборка цукровых буракоў - яны выкапаны ўжо з 17 % плошчаў. Усяго сабрана 780 тыс. тон караняплода. У лідарах Мінская вобласць з паказчыкам 385 тыс. тон. У Гродзенскім рэгіёне накапалі 269 тыс. тон буракоў.
Кукуруза на сілас прыбрана таксама з 17 % плошчаў. Травы другога ўкосу скошана на 93 % плошчаў.










