У Беларусі ўсталяваны новыя правілы прызначэння дапамог па доглядзе інвалідаў I групы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі новыя правілы прызначэння дапамог па доглядзе інвалідаў I групы. Важнае змяненне датычыцца парадку прызначэння дапамог пасля паўналецця дзіцяці-інваліда.
Зараз выплату будуць налічваць не з даты падачы заявы, а з таго дня, калі інваліду з дзяцінства споўнілася 18 гадоў і яму ўсталявана інваліднасць I групы. Але звярнуцца неабходна не пазней за месяц пасля афармлення заключэння камісіі.
Новаўвядзенне датычыцца і прызначэння дапамог для тых, хто знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў. Права на выплаты з'явілася ў студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі і тых, хто праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме.







