У Беларусі стартуе акцыя "Увага - дзеці!"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
25 мая ў Беларусі стартуе акцыя "Увага - дзеці!". ДАІ пераходзіць на ўзмоцнены рэжым перад летнімі канікуламі.
Да 5 чэрвеня інспектары будуць сачыць за хуткасцю, перавозкай дзяцей, праездам пешаходных пераходаў і правіламі перамяшчэння на веласіпедах і самакатах. Асаблівая ўвага - прафілактыцы ДТЗ з удзелам непаўналетніх, бо большасць такіх аварый здараецца па віне дарослых.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі на дарогах.







