У Беларусі стартуе прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
24 кастрычніка стартуе прафілактычная акцыя "За бяспеку разам". Супрацоўнікі МНС, энергетыкі, міліцыя, сацабароны аб'ядналі намаганні, каб падрыхтавацца да ацяпляльнага сезона.
У кастрычніку і лістападзе спецыяльна створаныя камісіі будуць правяраць дамы беларусаў: спраўнасць печаў, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў. У першую чаргу правераць жыллё сацыяльна небяспечных катэгорый людзей, а таксама шматдзетных сем'яў.
У МНС склалі партрэт самага небяспечнага парушальніка пажарнай бяспекі: чалавек, які паліць у ложку, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.







