У Беларусі з 1 лістапада павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі перагледжаны адзін з ключавых сацыяльных нарматываў. З 1 лістапада павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму.
Згодна з пастановай Мінпрацы і сацабароны, яго памер у сярэднім на душу насельніцтва складзе 535 рублёў 70 капеек. Павялічыцца і шэраг выплат, прывязаных да БПМ. Павышэнне закране дзяржаўныя дапамогі сем'ям з дзецьмі, даплаты да пенсій, выплаты па доглядзе інваліда першай групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовы ўзрост, а таксама сацыяльныя пенсіі.
Гэта ўжо чацвёрты пераразлік у 2026 годзе. З пачатку года нарматыў павялічыўся на 9,1 % пры інфляцыі ў 3,6 %, што паўплывала на павышэнне пакупніцкай здольнасці грамадзян, чые даходы прывязаны да бюджэту пражытковага мінімуму.







