У Беларусі з 17 па 24 кастрычніка пройдзе акцыя "Дай лесу новае жыццё!"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі рыхтуюцца да рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!". Акцэнт зроблены на аднаўленне насаджэнняў, якія пацярпелі ад ураганных вятроў і ўсыхання. Найбольш адчувальна наступствы непагадзі адбіліся на рабоце Вілейскага доследнага, Жлобінскага і Бягомльскага лясгасаў.
Акцыя пройдзе з 17 па 24 кастрычніка. Далучыцца можа любы жадаючы.
Лясная кампанія традыцыйна ахопіць усе рэгіёны нашай краіны. І прыняць удзел у акцыі можа кожны. Для гэтага неабходна звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас або лясніцтва. Увесь неабходны інвентар выдадуць на месцы (гл. відэа).







