У Беларусі захворванне на вірусныя гепатыты стабільна зніжаецца
У Беларусі зніжаецца ўзровень захворвання на вірусныя гепатыты В і С. У апошні час рэгіструецца каля 4 тыс. выпадкаў за год.
У сістэме аховы здароўя Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны мог прайсці раннюю дыягностыку гепатытаў і, пры неабходнасці, атрымаць лячэнне.
Хранічныя гепатыты В і С могуць незаўважна выклікаць цяжкія паражэнні печані, уключаючы цыроз і анкалагічныя захворванні. Аднак іх можна папярэджваць, кантраляваць, а ў выпадку гепатыту С - цалкам вылечваць. Штогод у нашай краіне пацыенты з гэтым вірусам атрымліваюць неабходнае лячэнне, эфектыўнасць якога перавышае 95 %.
Паводле даных СААЗ, колькасць новых выпадкаў заражэння гепатытам B у свеце знізілася на 32 %. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы вакцынацыі і прафілактыцы.







