У Беларусі запусцілі электронную чаргу для падачы дакументаў у ВНУ
Аўтар:Сяргей Ладысеў
З 12 ліпеня ў Беларусі стартуе ўступная кампанія ў ВНУ. Сёлета ўніверсітэты плануюць прыняць звыш 49 тыс. чалавек. З іх больш за 33 тыс. - бюджэтныя месцы, астатнія 16 тыс. - платныя.
Для выгады абітурыентам у Беларусі 6 ліпеня запусцілі электронную чаргу для падачы дакументаў у ВНУ.
Даступнасць, празрыстасць і бяспека - тры ключавыя фактары, якія робяць працэс паступлення больш простым і мабільным. Электронная чарга заваявала давер абітурыентаў. Толькі ў 2025 годзе ёй скарысталіся 15 тыс. чалавек (гл. відэа).







