У Касцюковічах прайшоў Дзень беларускага пісьменства
Аўтар:Андрэй Ястрабаў
У Касцюковічах завяршаецца Дзень беларускага пісьменства. Паэты і пісьменнікі, госці з усёй краіны ўдзельнічалі ў канферэнцыях, сустракаліся з чытачамі. 6 верасня названы імёны пераможцаў літаратурных конкурсаў.
Другі дзень свята напоўнены яркімі падзеямі. У горадзе разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі ад кожнага рэгіёна з прэзентацыямі турыстычнага патэнцыялу і нават магчымасцяў нейрасеткі.
Больш чым на кіламетр расцягнуліся лакацыі з прэзентацыямі - паказваюць тое, чым ганарацца ў кожным рэгіёне. Шырока прадстаўлена Нацыянальная бібліятэка Беларусі: арганізатары зрабілі сюрпрыз усяму краю (гл. відэа).







