У Мінску адкрыўся кінаклуб "Залаты Віцязь"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
30 кастрычніка ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё кінаклуба "Залаты Віцязь". На вялікім экране - стужка-пераможца кінафестывалю гэтага года "Двое ў адным жыцці, не лічачы сабакі".
Напярэдадні абмеркавалі ідэю зрабіць клуб традыцыйным і паўнацэнна ўключыць яго ў афішу кінатэатра "Піянер". Клуб будзе знаёміць гледачоў з фільмамі-пераможцамі фестывалю "Залаты Віцязь". Таксама будуць арганізаваны творчыя сустрэчы са стваральнікамі і акцёрамі кінастужак. Важнай умовай стварэння кінаклуба будуць бясплатныя паказы для ўсіх ахвочых.
Кінафорум "Залаты Віцязь" выступае за захаванне традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей. Гэту ж традыцыю працягне кінаклуб.







