У Мінску прайшоў вечар "Спадчына бацькоў: ад кашулі да натхнення"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ёсць рэчы, якія не купіш у краме. Іх перадаюць з рук у рукі як традыцыю, памяць і абярэг. Так, напярэдадні прайшоў культурна-асветніцкі вечар "Спадчына бацькоў: ад кашулі да натхнення". Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя промо-роліка "Бацькава кашуля" - пра льняную кашулю, якую ў беларускай традыцыі апраналі на немаўля пры хрышчэнні. Кашуля тут не проста прадмет адзення - гэта сімвал бацькоўскай турботы, любові і надзеі на шчаслівы лёс. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй. Кашулю-абярэг уручаюць сем'ям, дзе нараджаецца трэцяе дзіця.
Нагадаем, акцыя "Бацькава кашуля" стартавала 1 чэрвеня - у Міжнародны дзень абароны дзяцей. За гэты час па ўсёй краіне ўручылі больш як 1600 абярэгаў.







