У Мінску стартуе маштабны Контртэрарыстычны форум краін СНД і ШАС
У Мінску стартуе маштабны Контртэрарыстычны форум краін СНД і ШАС. У бліжэйшыя два дні сталіца стане пляцоўкай для дыялогу ў сферы бяспекі. Прадстаўнікі больш чым 30 краін будуць абмяркоўваць, як адзіным фронтам супрацьстаяць тэрарызму і экстрэмізму і будаваць новую архітэктуру бяспекі.
Контртэрарыстычны форум - гэта не проста чарада мерапрыемстваў, а найважнейшы крок да фарміравання адзінага фронту барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам. Два дні: 7 кастрычніка - аналітычны блок, 8-га - практычная фаза вучэнняў "Еўразія-Антытэрор - 2026". Вялікі пул экспертаў: як было агучана, больш чым з 30 краін і 127 прадстаўнікоў розных арганізацый ШАС і СНД. Можна сказаць, што форум мае важнае палітыка-дыпламатычнае і практычнае значэнне (глядзіце відэа).







