У Мінску стартуе V Фестываль мастацтваў беларусаў свету
Аўтар:Рэдакцыя news.by
22 верасня ў Мінску адкрываецца V Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Форум збярэ 250 удзельнікаў з 13 краін, уключаючы Расію, ЗША, Германію і Казахстан.
Праграму першага дня адкрыюць прэс-канферэнцыя і дыялогавая пляцоўка "Беларусь гасцінная". Галоўнай падзеяй творчага тыдня стане гала-канцэрт, які пройдзе 23 верасня ў 18:00 у Мінскім гарадскім палацы культуры. Таксама ў планах - Дзень моладзі, паказы ў Вялікім тэатры і канцэрты ў рэгіёнах.







