У Музеі Перамогі ў Маскве арганізавана выстава аб беларускай разведчыцы Надзеі Траян
У год 105-годдзя беларускай разведчыцы ў Маскве адкрылася выстава "Вайна і мір Надзеі Траян".
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Надзеі Траян быў усяго 21 год. Яна вучылася на першым курсе Мінскага медыцынскага ўніверсітэта. Апынуўшыся на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, дзяўчына ўступіла ў падпольную камсамольскую арганізацыю. Збірала інфармацыю аб праціўніку, расклейвала антыфашысцкія лістоўкі і дапамагала сем'ям партызан.
З 1941 па 1943 год грамадзянскай адміністрацыяй акупіраванай Беларусі кіраваў гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ён адрозніваўся незвычайнай жорсткасцю. Яму нават далі мянушку "кат Беларусі". Паводле розных ацэнак, за 2 гады яго кіраўніцтва было знішчана ад 400 да 550 тыс. мірных жыхароў і ваеннапалонных. Амаль 55 тыс. з іх - яўрэі.
Надзея Траян таксама супрацоўнічала з партызанамі, яна была сувязной атрада "Сталінская пяцёрка" і брыгады "Дзядзькі Колі". Дзяўчына вельмі добра ведала нямецкую мову. Гаварыла настолькі чыста, што яе прымалі за этнічнай немку, якая вырасла ў СССР. Не выпадкова Надзею выбралі для ўдзелу ў аперацыі "Адплата" па ліквідацыі Кубэ. Менавіта ёй удалося завербаваць пакаёўку Алену Мазанік, якая замацавала міну з гадзіннікавым механізмам пад ложак гаўляйтара, і ён быў знішчаны выбухам.
Сёння ўся інфармацыя аб легендарнай разведчыцы Надзеі Траян захоўваецца ў гістарычным дэпазітары Музея Перамогі Масквы. Праект называецца "Твары Перамогі" і нядаўна ён папоўніўся біяграфіямі і беларускіх партызан.










