У Нясвіжы і Мінску абмяркуюць будучыню музеяў на прасторы СНД
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Мінску і Нясвіжы 20 кастрычніка стартуе II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД". Форум прымеркаваны да 35-й гадавіны стварэння Садружнасці.
Вядучыя эксперты з шасці краін прыехалі ў Беларусь, каб абмеркаваць захаванне гістарычнай памяці і ўкараненне лічбавых тэхналогій у музейную сферу.
Пленарнае пасяджэнне прымае сталічная штаб-кватэра СНД, а практычная частка праграмы пройдзе ў залах Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу.







