У Палацы Незалежнасці пачала працаваць выстава падарункаў Прэзідэнту Беларусі
Аўтар:Ніна Мажэйка
У Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці пачала працаваць выстава, прымеркаваная да галоўнага дзяржаўнага свята Беларусі - Дня Незалежнасці. Там прадстаўлены 70 эксклюзіўных падарункаў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку ад лідараў 40 краін.
Музей Палаца Незалежнасці - фінальны пункт кожнай экскурсіі для наведвальнікаў. Тут госці гатовы праводзіць гадзіны, разглядаючы кожны экспанат. Гэта не проста свет зграбных рэчаў - прастора, якая дазваляе зазірнуць за рамкі сухіх зводак навін і ўбачыць асабістыя жэсты сусветных лідараў. На вачах больш за 1 тыс. прадметаў з 5 тыс. Такога не сустрэнеш ні ў адной краіне, акрамя Беларусі (гл. у відэа).







