3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
У Палацы Рэспублікі ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу "Урач года - 2024"
Гэтымі днямі ў Беларусі ўсе, хто мае дачыненне да медыцыны, прымаюць словы віншаванняў і падзякі за сваю нялёгкую працу. У Мінску ў Палацы Рэспублікі 12 чэрвеня сабраліся прадстаўнікі сферы аховы здароўя.
Нягледзячы на пахмурнае надвор'е за акном, у Палацы панавала асаблівая атмасфера - тут ушаноўвалі лепшых прадстаўнікоў самай высакароднай прафесіі. Педыятры, акушэры-гінеколагі, хірургі, урачы-тэрапеўты і агульнай практыкі - усяго 20 чалавек. Усе яны з'яўляюцца лаўрэатамі і пераможцамі штогадовага конкурсу "Урач года - 2024".
Заслужаныя ўзнагароды ўжо ўручылі 15 лаўрэатам конкурсу. Імёны пераможцаў стануць вядомыя зусім хутка, іх аб'явяць падчас урачыстага канцэрта, прысвечанага Дню медыцынскіх работнікаў.
Адзначым, што за званне лепшых прадстаўнікоў медыцынскай галіны ў 2025 годзе змагаліся каля 1 тыс. чалавек.