У Полацку пасля рэстаўрацыі адкрыўся Спаса-Праабражэнскі храм
Доўгачаканая падзея для Беларусі. У Полацку пасля рэстаўрацыі адкрылася ўнікальная святыня - Спаса-Праабражэнскі храм Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Зварот жыхарам і гасцям старажытнага Полацка накіраваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэстаўрацыя царквы - гэта істотны ўклад ва ўмацаванне гістарычнай памяці.
Нягледзячы на досыць марознае і ветранае надвор'е, сёння ў Полацку сапраўды асаблівая атмасфера. Пасля шматгадовай рэстаўрацыі свае дзверы адчыняе ўнікальная святыня - храм, пабудаваны ў 12-м стагоддзі па благаславенні прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Знадворку будынак Спаса-Праабражэнскага храма захаваўся ў абліччы 19-га стагоддзя. Унутранае ўбранне - ад падлогі да столі самабытныя фрэскавыя роспісы, датаваныя 12-м стагоддзем. Цуд ды і толькі, які, здаецца, сама прападобная праз стагоддзі адкрыла беларусам.
Сёлета Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр адзначыць 900-годдзе. І абноўлены від храма на яго тэрыторыі - сапраўдны і неацэнны падарунак усім беларусам, якія жывуць пад заступніцтвам святой.







