У Шчучыне адкрыўся адзіны цэнтр па рабоце са зваротамі грамадзян
Работа са зваротамі і запытамі грамадзян - прыярытэт для ўлад усіх узроўняў. Служба "Адно акно" - магутны інструмент, які значна спрашчае жыццё простых людзей. Задача - усе пытанні вырашаць хутка і якасна, а галоўнае - у адным месцы.
У Шчучыне пайшлі далей, стварыўшы ў раёне ўнікальны адзіны цэнтр. Вопыт пераймалі ў расійскіх калег, адаптаваўшы пад беларускія рэаліі.
"Тут можна атрымаць як кансультацыю ад спецыялістаў, так і за адзін візіт аформіць цэлы пакет паслуг. Так, напрыклад, прыйдучы ў аддзел ЗАГС, каб зарэгістраваць дзіця і атрымаць паведчанне аб нараджэнні, грамадзянін можа адразу ж звярнуцца ў кліенцкую службу РУП ЖКГ і зарэгістраваць дзіця па месцы жыхарства. У гэты ж дзень ён можа звярнуцца ў службу "Адно акно" і пакінуць заяву на паляпшэнне жыллёвых умоў", - расказала кіраўнік спраў Шчучынскага райвыканкама Алена Шкіндэрава.
Адзін з ключавых элементаў цэнтра - служба "Адно акно". Ад насельніцтва заявы прымаюць па 226 адміністрацыйных працэдурах.







