У Жлобінскім раёне адкрылі два малочна-таварныя комплексы новага пакалення
Адразу два малочна-таварныя комплексы новага пакалення адкрылі ў Жлобінскім раёне. Гэта дазволіць дадаткова вырабляць больш за 16 тыс. т малака гатунку "экстра". Паблізу вёскі Ракта ўзвялі з нуля сучасны МТК на больш чым тысячу кароў. Працэс даення цалкам аўтаматызаваны, даільная ўстаноўка "Карусель" будзе зніжаць нагрузку на аператараў, што дазволіць выконваць строгія санітарныя нормы падчас працы.
Аляксандр Даніленка, дырэктар УП "Рагачоўскі МКК-Сэрвіс - кіруючая кампанія холдынгу "МКК-Агра":
"Такі тандэм "МКК-Сэрвіс" і МК "Лукскае" - гэта, па сутнасці, ужо будзе адзінае прадпрыемства з магутнай базай: пачынаючы ад тэхнікі і заканчваючы людскімі рэсурсамі. Таму сёння стаіць задача - прагматычна і разумна расставіць кадры і зарадзіць іх на той вынік, які павінен даваць сучасны і магутны комплекс".
Галоўны заатэхнік ААТ "Бабоўскі" Алена Кавалёва адзначыла, што адкрыццё новага комплексу дазволіць стварыць лепшыя ўмовы як для ўтрымання жывёлы, так і для работы персаналу. Яна ўдакладніла, што тут пабудаваны прафілакторый на 240 галоў для маленькіх цялят ва ўзросце ад нуля да трох месяцаў і цялятнік на 300 галоў для маладняку ад 3 да 12 месяцаў.
Новы МТК адкрыўся і ў гаспадарцы "Бабоўскі". Тут аўтаматызаваныя сістэмы кармлення і паення, сучасныя сховішчы кармоў. А працаваць у новых умовах будуць каля 50 чалавек.







