У "Зубраняці" стартавала змена для дзяцей, якія перамаглі анкалогію
У "Зубраняці" праходзіць адна з найважнейшых і кранальных змен у годзе. "Вясёлка надзеі" аб'яднала дзяцей, якія перамаглі сур'ёзныя захворванні і сёння зноў могуць радавацца лету, сяброўству і адпачынку. Праграма насычаная: прагулкі, гульні, творчыя заняткі, экскурсіі і аздараўленчыя працэдуры. Але галоўнае тут - атмасфера падтрымкі, зносін і дзяцінства.
"Адпачываю першы раз. У дзіцячых лагерах раней не быў. Адчуванні незвычайныя. Мае чаканні спраўдзіліся. Тут весела!" - распавёў адпачывальнік дзіцячага лагера "Зубраня".
Таццяна Асмалоўская, дырэктар Нацыянальнага дзіцячага аздараўленча-адукацыйнага цэнтра "Зубраня":
"Спектр аздараўленчых працэдур, якія сёння прызначае наша медыцынская частка, дазваляе ім умацаваць сваё здароўе. Ну і вядома ж, зносіны з "зубранятамі", наведванне мерапрыемстваў - усё гэта толькі спрыяе іх акрыянню і рэабілітацыі".
У адным з самых маляўнічых месцаў Беларусі дзеці атрымліваюць усё самае неабходнае, каб аднаўленне праходзіла ў максімальна камфортных умовах. Такая змена праходзіць з 1993 года.







