У праваслаўных сёння Чысты чацвер
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Гэта асаблівы дзень перадвелікоднага тыдня. Паводле Евангелля, у гэты дзень адбылася тайная вячэра, абмыванне Ісусам ног сваіх вучняў, устанаўленне таінства Эўхарыстыі. У храмах у гэты дзень праходзіць чын абмывання ног 12 святарам, які праводзіць настаяцель царквы. У дамах прынята наводзіць парадак, ужо можна пячы кулічы і фарбаваць яйкі.







