Удзел у маштабным "Шэсці пакаленняў" узялі дзясяткі тысяч беларусаў
"Памятаем. Ганарымся. Не здрадзім!". Дзясяткі тысяч беларусаў пад адным флагам і аб'яднаныя агульнай ідэяй прайшлі сёння па праспекце Незалежнасці "Шэсцем пакаленняў". Мінск - мірны, свабодны, увесь у кветках і флагах, ва ўсёй красе сустракае святую для ўсіх беларусаў дату - Дзень Вялікай Перамогі.
У руках у беларусаў партрэты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І для шматлікіх гэта асабістая гісторыя. Сямейная. Агульны лейтматыў пасланняў на транспарантах - "Фашызм не пройдзе!", "Мы памятаем урокі вайны!".
На маршы прадстаўнікі розных пакаленняў. І ўзначалілі калону дзеці і моладзь. Гэта юныя патрыёты сваёй Айчыны. Сувораўцы, кадэты, курсанты, выхаванцы ваенна-патрыятычных класаў і клубаў, а таксама "Школ міру" - гэта новы беларускі трэнд.
Усіх з аб'ядноўвае высакародная мэта - служэнне Айчыне (відэа).







