3.74 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Укусы кляшчоў зафіксаваны амаль у кожным раёне Мінскай вобласці
Сезон актыўнасці кляшчоў знаходзіцца на піку. Выпадкі ўкусаў паразітаў былі зафіксаваны амаль у кожным раёне Мінскай вобласці. Найбольшая колькасць прыпала на Мінск, Салігорск і Жодзіна. А вось іх актывізацыя сёлета адбылася значна раней запланаванага - ужо ў лютым. Медыкі рэкамендуюць пры наведванні лесапаркавых зон апранаць закрытае шчыльна прылеглае адзенне, аглядаць сябе кожныя 2 гадзіны і выкарыстоўваць рэпеленты. Умераны рост захворвання на клешчавыя інфекцыі адзначаны па ўсёй Беларусі. Засцерагчы сябе прапануюць медыкі ўжо восенню - у кожнай паліклініцы можна зрабіць прышчэпку ад энцэфаліту дарослым і дзецям. Вакцынацыя складаецца з 2 этапаў. Гарантыя на яе дзеянне - да 3 гадоў.