3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Унікальны праект "Творчыя стажыроўкі" пачаўся ў Мінску
Сустрэцца з землякамі, дакрануцца да традыцый і ўбачыць сапраўдную незалежную Беларусь! Унікальны праект "Творчыя стажыроўкі" пачаўся ў Мінску. Гэта сумесная ініцыятыва Міністэрства культуры і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Удзельнікаў чакаюць розныя лакацыі па ўсёй краіне. Першай жа стаў наш алмаз навукі - Нацыянальная бібліятэка.
Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогу, а самым прыемным момантам стала ўручэнне ганаровых грамат і падарункаў. Іх атрымалі землякі, якія многія гады працуюць на імідж сваёй гістарычнай радзімы. Яны адраджаюць і развіваюць народныя рамёствы, папулярызуюць нашы культуру і традыцыі, выхоўваюць моладзь у духу павагі да малой радзімы.