Пайшоў з жыцця навуковец і публіцыст Мікалай Шчокін
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Трагічная навіна. 12 снежня ўначы сышоў з жыцця вядомы навуковец і публіцыст Мікалай Шчокін. З 1999-га працаваў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. З 2008 года ўзначальваў Інстытута дзяржаўнай службы. Загадчык аддзела Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Таленавіты чалавек, бліскучы прамоўца, яркі мысліцель - такім запомніцца Мікалай Шчокін тым, хто яго ведаў. 18 снежня Мікалай Сяргеевіч мог бы адзначаць 50-гадовы юбілей. Не давялося.







