3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Даведаліся, як выглядае мінскі парк 50-годдзя Вялікага Кастрычніка пасля рэканструкцыі
У Мінску завяршылася рэканструкцыя парку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, што ў Заводскім раёне. Пасля мадэрнізацыі ў парку з'явіўся дзіцячы гульнявы комплекс, футбольнае і баскетбольнае палі, месцы для адпачынку. Спартыўныя зоны абсталяваны траўмабяспечным пакрыццём. Ёсць крытая варкаут-зона з новымі трэнажорамі. А яшчэ сцежка для хадзьбы.
Абнаўленне спартыўнай інфраструктуры адбылося і ў парку Уга Чавеса, што ў Фрунзенскім раёне. Добраўпарадкавалі тэрыторыю, размясцілі атракцыёны і зоны для адпачынку. Змяніўся ландшафт і ў парку імя Паўлава Маскоўскага раёна сталіцы. Там усталявалі новыя спартыўныя пляцоўкі.