3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
У Акадэміі мастацтваў - мэтавы набор. Віцэ-прэм'ер наведаў творчыя іспыты
Конкурс у 8 чалавек на месца і мэтавы набор. У Акадэміі мастацтваў стартавалі творчыя выпрабаванні абітурыентаў, бо працягваецца ўступная кампанія ў ВНУ краіны. І калі ў некаторыя навучальныя ўстановы дастаткова падаць вынікі ЦТ, атэстат і неабходныя дакументы, то ў кузнях талентаў самы адказны момант - профільная сесія. За працай іспытнай камісіі на тэатральным факультэце і праходжаннем выпрабаванняў юнымі талентамі назіраў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка. У гэтым сезоне - 60 прэтэндэнтаў на навучанне акцёрскай прафесіі. Месцы ж на курсе атрымаюць толькі 10 чалавек: 6 - за кошт бюджэту і 4 - на платнай аснове. Асаблівасць прыёму навучальнага года 2021-22 - мэтавы набор. Будучых студэнтаў гэтага курсу адбіраюць спецыяльна пад пэўную трупу. У дадзеным выпадку - Моладзевага тэатра.