3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
У аўтапрабегу да гадавіны чарнобыльскай катастрофы ўдзельнічае больш за 150 чалавек
Патрыёты Беларусі працягваюць аўтапрабег, прысвечаны гадавіне чарнобыльскай катастрофы. У акцыі ўдзельнічаюць больш чым 150 чалавек. Маршрут аўтапрабегу стартаваў напярэдадні і пралягае па тэрыторыі раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
Сёння ўдзельнікі аўтапрабегу наведалі Гомель. Спачатку калона адправілася на Гомсельмаш - найбуйнейшы ў СНД завод па вытворчасці камбайнаў.
Пасля патрыёты прадоўжылі экскурсію, але ўжо культурную. Яны наведалі найпрыгажэйшы беларускі турыстычны аб'ект - Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Наступнай кропкай маршруту стаў Веткаўскі раён і Музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. Раён - адзін з самых пацярпелых ад выбуху на ЧАЭС. Немагчымымі для далейшага пражывання тут былі прызнаныя 59 населеных пунктаў.