У Баранавічах прайшоў "Калядны забег - 2023"
Лепшы спосаб завяршыць працяглыя святы - гэта выйсці на прабежку. Менавіта так лічаць удзельнікі традыцыйнага "Каляднага забегу". Сёлета ён памяняў сваю прапіску і прайшоў у Баранавічах.
Усяго на старт трох дыстанцый - 3, 9 і 15 кіламетраў - выйшлі каля дзвюх соцень бегуноў. Самыя экстрэмальныя вырашылі пераадолець маршрут з голым тулавам. Геаграфія ўдзельнікаў забегу шырокая. Бегуны прыехалі ў Баранавічы з Мінска, Фаніпаля, Брэста, Магілёва і іншых беларускіх гарадоў. Большасць - спартсмены з вопытам, бо жаданне весці актыўны і здаровы лад жыцця - гэта адметная рыса беларусаў.
Кульмінацыяй "Каляднага забегу" сталі забегі пацешныя. Дыстанцыя значна меншая (усяго 100 метраў), але пераадолець яе трэба было ў валёнках, адной нагой у вядры або ў мяшках. Уражанні ад такіх спаборніцтваў засталіся самыя прыемныя.







