3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
У Беларусь вяртаецца халаднаватае надвор'е
Зноў дажджліва і ветрана. У Беларусь заўтра вернецца халаднаватае надвор'е. Будзе воблачна з распагоджаннямі, на большай частцы краіны - моцныя дажджы, а ў асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Узмоцніцца і вецер. Парывы - асабліва па поўначы краіны - дасягаць будуць 20 метраў за секунду. Нестабільнае надвор'е захаваецца да выхадных.
У пачатку наступнага тыдня камфортнае надвор'е вернецца.