У Беларусі абноўлены пералік фарміраванняў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці
Пералік фарміраванняў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, папоўніўся двума пунктамі. Telegram-канал "Кібер-Партызаны" і чат "Кібер-злівы" прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем, паведаміла сёння МУС. Такім чынам, групы грамадзян, якія вялі сваю дзейнасць з дапамогай гэтых інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем. Як вынік - іх дзейнасць забаронена. Падрабязна з пералікам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, на гэты момант ён утрымлівае пяць пазіцый.







