3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Ветранае надвор'е захоўваецца ў Беларусі. Зноў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Заўтра, 22 лютага, парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Таксама прагназуюцца дождж і мокры снег. Уначы ад мінус 2 да плюс 3, на дарогах магчымая галалёдзіца, днём да 9 цяпла.
Дажджы і мокры снег захаваюцца на працягу ўсяго тыдня - да выхадных. Істотнага пацяплення да канца лютага не прагназуецца.