3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
У Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
У Беларусі сёння Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. З прафесійным святам прадстаўнікоў і ветэранаў сферы павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што актуальная, аб'ектыўная і якасная інфармацыя, якую дае ведамства, з'яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў сістэмы дзяржкіравання. Статыстыка не толькі адлюстроўвае эканамічнае і сацыяльнае развіццё краіны, але і дапамагае знайсці самыя перспектыўныя пункты росту для паляпшэння якасці жыцця яе грамадзян.
Белстат да свята падрыхтаваў сярэднестатыстычны партрэт работніка сферы. Працуюць у статыстыцы ў асноўным жанчыны - іх 93 %. Сярэдні ўзрост кіраўнікоў - 46 гадоў, супрацоўнікаў - 43 гады. Самаму маладому - 20, пажылому - 67 гадоў.
Прычым работнікі органаў статыстыкі адрозніваюцца адданасцю любімай справе. Самы вопытны працуе ўжо 43 гады. Сярэдні стаж у сістэме - 14 гадоў. А сярэдні стаж дзяржслужбы - 15 гадоў. І 19 гадоў - сярэдні стаж кіраўніка.
Статыстыкі - вялікая шматнацыянальная сям'я: беларусаў сярод іх больш за 86 %, рускіх - 8 %, палякаў - 3,6 %. Далей ідуць украінцы, армяне ііншыя нацыянальнасці.















