3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
У Беларусі падоўжана сацыяльная скідка 10 %
Яшчэ на квартал у Беларусі захавана скідка 10 % для ўразлівых слаёў насельніцтва. Гэта шматдзетныя сем'і, пенсіянеры і тыя, чый даход не перавышае бюджэту пражытачнага мінімуму. Сёння пагадненне пралангіравалі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пералік гандлёвых сетак не змяніўся, ініцыятыву падтрымалі ўсе тыя ж суб'екты гаспадарання (іх 17). Ранейшым застаўся і спіс тавараў, на якія распаўсюджваецца дысконт. Гэта хлеб, мука, макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, шэраг малочных прадуктаў, яблыкі, агародніна і іншыя.