3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Адходы ў даходы! У Беларусі нарошчваюць аб'ёмы перапрацоўкі другаснай сыравіны
У Беларусі з года ў год нарошчваюць аб'ёмы перапрацоўкі другаснай сыравіны, тым самым ператвараючы адходы ў даходы. На чарзе новы праект, які дазволіць дадаткова залучыць у абарачэнне тысячы тон смецця. У Гродне ў найбліжэйшы час разлічваюць запусціць новую лінію па вытворчасці паліва з адходаў. Каштоўнасцьпраекта ў тым, што тут будуць выкарыстоўваць смецце, якое ранейадпраўлялася на палігоны і станавілася праблемай на сотні гадоў. У перспектыве такія тэхналогіі прыйдуць і ў іншыя беларускія гарады. А спажыўцом паліва з адходаў стануць цэментныя заводы краіны. Пра выгады праекта ў рэпартажы Вольгі Анішчанкі (відэа).