3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
У Беларусі стартаваў конкурс праектаў Startup Great Challenge
Калі можна зарабіць інтэлектам і атрымаць новы статус.Мінскі гарадскі тэхнапарк з індустрыяльным паркам "Вялікі камень" упершыню праводзяць конкурс стартап-праектаў. Адна з умоў - дэталёва прапрацаваная стратэгія развіцця і інавацыйнасць самога стартапа. Гэта такія сферы як, напрыклад, "Інтэрнэт рэчаў", воблачныя тэхналогіі, 5G, штучны інтэлект. Акрамя грашовых узнагарод, дадатковы бонус для прызёраў - магчымасць атрымаць рэзідэнцтва Мінскага тэхнапарка.
У Мінскім гарадскім тэхнапарку, якому сёлета 10 гадоў, працуюць ужо больш за 40 кампаній-рэзідэнтаў. У сваю чаргу ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" маладыя кампаніі ўжо пачынаюць засяляць новабудоўлю - Цэнтр камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.