3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Беларусі стартуюць камандна-штабныя вучэнні Узброеных Сіл
Асноўная тэма трэніровак - падрыхтоўка войскаў для адбіцця агрэсіі праціўніка. Гэты кірунак вылучаны з улікам аналізу сусветнага становішча, дзе ўзнікаюць сучасныя пагрозы. Галоўная задача - праверка ўзроўню навучальнасці органаў кіравання, а таксама іх здольнасць каардынаваць войскі пры выкананні баявых задач.
Вучэнні завершацца 12 верасня. Будуць задзейнічаныя 6 палігонаў. У манеўрах прымуць удзел 7 500 салдат, 260 адзінак бранятанкавых машын і каля трох дзясяткаў паветранай тэхнікі.















