3.67 BYN
3.03 BYN
3.48 BYN
У Барысаве ўшанавалі памяць заснавальніка горада князя Барыса Усяслававіча
Напярэдадні ў храме Уваскрэсення Хрыстовага прайшла ўрачыстая літургія ў гонар аднаго з самых вядомых дзяржаўных дзеячаў мінулых стагоддзяў, які праславіўся таксама дабрачыннасцю і будаўніцтвам храмаў і манастыроў.
На плошчы 900-годдзя заснавання Барысава адбыўся малебен і ўскладанне кветак да помніка заснавальніку горада. Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стала прыбыццё Крыжа Еўфрасінні Полацкай, які захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра.
Факты з жыцця і дзейнасці заснавальніка горада Барысава сёння дбайна збіраюць гісторыкі. Адным з мерапрыемстваў урачыстасцяў у гонар князя Барыса стала прэзентацыя кнігі.