3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
У Батанічным садзе - час цвіцення бэзу
Вось і бэз з-за няўстойлівага надвор'я заквітнеў пазней чым звычайна.
Больш за дзве сотні сортаў самых духмяных майскіх дрэў вырошчваюць у Цэнтральным батанічным садзе. Сярод іх - бэз замежнай селекцыі, а таксама айчынныя разнавіднасці - "Мінская прыгажуня", "Канстанцін Заслонаў" і іншыя. Дарэчы, дзясяткі новых сортаў выводзяць штогод у розных краінах. А ўсяго ў свеце існуе каля 30 відаў бэзу.
Падчас тыдня цвіцення бэзу наведвальнікаў Батанічнага сада чакаюць экскурсіі па сірынгарыі, а таксама кансультацыі па вырошчванні гэтых духмяных раслін.